Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Іванец: больш як 60 працэнтаў школ з 1 верасня пяройдуць на рэалізацыю новых падыходаў у арганізацыі школьнага харчавання
23.08.2023

Іванец: больш як 60 працэнтаў школ з 1 верасня пяройдуць на рэалізацыю новых падыходаў у арганізацыі школьнага харчавання

З 1 верасня больш як 60 працэнтаў школ краіны пяройдуць на рэалізацыю падыходаў у арганізацыі школьнага харчавання, якія былі апрабаваны ў рамках пілотнага праекта. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец перад пачаткам нарады з удзелам прэм'ер-міністра па падрыхтоўцы да новага навучальнага года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Немалаважны аспект - школьнае харчаванне. У мінулым паўгоддзі праведзены маштабны пілотны праект, у якім прынялі ўдзел 23 школы. Быў арганізаваны штодзённы маніторынг колькасці адходаў. У рамках рэалізацыі праекта ўдалося знізіць колькасць адходаў на 20-25 працэнтаў. Гэта сведчыць аб яго рэзультатыўнасці", - сказаў Андрэй Іванец.

Цяпер распрацаваны і зацверджаны тэхналагічныя карты новых страў, якія могуць быць выкарыстаны ўсімі школамі краіны. "За летні перыяд павышэнне кваліфікацыі прайшлі больш як 1,5 тыс. школьных повараў, каб мець адпаведныя кампетэнцыі для работы", - расказаў міністр.

Паводле яго слоў, з 1 верасня больш як 60 працэнтаў школ краіны пяройдуць на рэалізацыю падыходаў у арганізацыі школьнага харчавання, якія былі апрабаваны ў рамках пілотнага праекта. "Мы бачым, што сёння якаснае выкананне ўсіх тых рэкамендацый, напрацовак, якія былі атрыманы ў рамках пілотнага праекта, дадуць магчымасць вывесці школьнае харчаванне на прынцыпова новы ўзровень", - падкрэсліў Андрэй Іванец.

"Таксама да пачатку навучальнага года было закуплена больш як 630 адзінак тэхналагічнага абсталявання. Праведзены капітальныя рамонты ў 134 харчаблоках. Гэта работа была праведзена ва ўсіх абласцях", - паведаміў ён.

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.