Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Чачэрску завяршыўся чэмпіянат раёна па міні-футболе

01.04.2026
У Чачэрску завяршыўся чэмпіянат раёна па міні-футболе

На працягу ўсяго турніру каманды дэманстравалі высокі ўзровень майстэрства, волю да перамогі і сапраўднае спартыўнае саперніцтва, годна прадстаўляючы свае калектывы і ўстановы.

У выніку напружанай барацьбы вызначыліся наймацнейшыя. Бронзу заваявала каманда спецлясгаса, якая прадэманстравала ўпартасць і камандны дух. Срэбра апынулася ў зборнай каманды кіраўнікоў, якая паказала выдатнае ўзаемадзеянне і стратэгічнае мысленне. Бясспрэчным лідарам чэмпіянату, заслужана падняўшым над галавой галоўны трафей, стала каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, чыя зладжаная гульня і вопыт не пакінулі сапернікам шанцаў.

Акрамя камандных дасягненняў, былі адзначаны і індывідуальныя поспехі. У намі-нацыі «Лепшы нападаючы» статуэтку атрымаў Дзмітрый Жданаў. Званне «Самага надзейнага брамніка» удастоены Аляксандр Гулевіч.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў стала дастойным завяршэннем спартыўнага свята. Узнагароды пераможцам і прызёрам уручыла намеснік старшыні райвыканкама Юлія Басаргіна, якая адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі каманд і падзякавала ўсім удзельнікам за відовішчныя гульні і сумленную барацьбу.


© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.