Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
На Чачэршчыне старэйшае пакаленне ўжо прымае віншаванні з Днём Перамогі
04.05.2023

На Чачэршчыне старэйшае пакаленне ўжо прымае віншаванні з Днём Перамогі

Чачаране памятаюць, што ў гады ваеннага ліхалецця загінуў кожны трэці наш суайчыннік. Вайна закранула ўсе сем'і без выключэння. На жаль, час бярэ свой і ветэранаў застаецца ўсё менш. Але традыцыя віншаваць тых, хто выпакутаваў Перамогу не толькі на франтах і ў тыле, не страціць сваёй актуальнасці да таго часу, пакуль на нашай зямлі жывуць людзі, на чыю долю выпалі вогненныя саракавыя.

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі чачаранка Таццяна Якаўлеўна Васіленка традыцыйна чакае гасцей. Яе лёс закранулі водгаласы вайны, якія былі чутныя праз гады пасля пераможнага салюту. У лясах і на палях, пустках і ярах яшчэ заставаліся неразарваныя снарады і міны.

Адзін з патронаў адзінаццацігадовая Таццяна з Валосавіч знайшла на полі ў верасні 62-га. Яна хацела прынесці яго дадому, як цацку для малодшых братоў. Спрабавала дастаць змесціва страшнай знаходкі і тут прагрымеў выбух. Фашысцкі «падарунак» скалечыў цела дзяўчынкі. Ёй прыйшлося прайдзі працяглае лячэнне. Але гэта не зламала яе дух і прагу да жыцця. Таццяна Якаўлеўна шчыра шануе кожны свой пражыты мірны дзень.

Напярэдадні Дня Перамогі прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, аддзела адукацыі і школьнікі наведалі жанчыну з кветкамі і падарункамі. Старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Малюкоў выказаў павагу Таццяне Якаўлеўне, чый лёс закранулі пасляваенныя жахі. Ён павіншаваў яе з пераможным маем і пажадаў моцнага здароўя. У сваю чаргу Таццяна Васіленка паўтарае галоўны запавет - любіць радзіму шчыра, па-сапраўднаму. І пра гэта мы сапраўды не забудзем. Бо мы ўсе перад пераможцамі ў неаплатным даўгу.

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.