Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

На Чачэршчыне прайшоў раённы дзень аховы працы

22.10.2026
На Чачэршчыне прайшоў раённы дзень аховы працы
 На Чачэршчыне прайшоў раённы дзень аховы працы на тэму "Дзяржаўны і грамадскі кантроль: аб'яднанне намаганняў дзеля захавання жыцця і здароўя людзей".

Тэматыка мерапрыемства выбрана невыпадкова. Клопат пра людзей, іх бяспекі і стварэнні належных умоў працы – галоўны фактар у дзейнасці любога прадпрыемства. На жаль, гэтая бясспрэчная аксіёма спрацоўвае не заўсёды.

Як адзначылі прысутныя на сустрэчы галоўны дзяржінспектар працы Гомельскага абласнога Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Уладзімір Тарасавец і намеснік старшыні Чачэрскага райвыканкама Юлія Басаргіна, элементарныя парушэнні патрабаванняў па ахове працы прыводзяць да здарэнняў і нават гібелі людзей. Гэта ярка падкрэслілі факты няшчасных выпадкаў вытворчага траўматызму на тэрыторыі вобласці і ў нашым раёне ў прыватнасці, якія агучыў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Алена Мініна. Прыклады негатыўных наступстваў чалавечай халатнасці прывёў тэхнічны інспектар працы абласной арганізацыі прафсаюзаў ЖКГ Дзяніс Мішакоў. А таксама вельмі павучальнымі сталі прадэманстраваныя з экрана манітора відэаматэрыялы.

Не праходзіць міма недахопаў, кантраляваць дзеянні падначаленых, праводзіць уступныя і паўторныя інструктажы, выконваць правілы пажарнай і электрабяспекі, выключыць фармалізм – значыць пазбегнуць бяды, – падкрэсліў кожны з выступоўцаў.

Больш падрабязна аб раённым форуме чытайце ў бліжэйшым нумары райгазеты "ЧВ".

© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.