Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Мітынг на Замкавай гары ў гонар Дня Вялікай Перамогі сабраў ля помніка загінуўшым воінам усіх тых, хто горача любіць сваю Радзіму, шануе памяць герояў, хто лічыць самай важнай каштоўнасцю мір на роднай зямлі
10.05.2023

У неба ўварваліся зброевыя стрэлы, бой метранома адлічыў хвіліну маўчання. Кожны яго ўдар адбіваўся болем у сэрцы за тых, хто не вярнуўся з той страшнай вайны.

Кіраўніцтва раёна, працоўныя калектывы, ветэраны працы, грамадскія арганізацыі, моладзь з пачуццём падзякі ўсклалі да помніка кветкі і гірлянды. З намі нябачна былі загінулыя героі. Іх партрэты - у руках удзячных нашчадкаў.Мы ганарымся тым, што з'яўляемся спадкаемцамі пераможцаў.

Мітынг завяршыўся. Але памяць не згасне ніколі. Яна патрэбна нам як паветра дзеля светлага і мірнага заўтра.

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.