Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Кіраўнік Чачэрскага раёна правёў інфармацыйную сустрэчу ў працоўным калектыве ўчастка водаканала
21.11.2024

Кіраўнік Чачэрскага раёна правёў інфармацыйную сустрэчу ў працоўным калектыве ўчастка водаканала

Кіраўнік раёна Юрый Дзеркачоў правёў інфармацыйную сустрэчу ў працоўным калектыве ўчастка водаканала. Тэмай размовы стала найважнейшая палітычная падзея маючага адбыцца перыяду-выбары Прэзідэнта Беларусі.

Нягледзячы на сур'ёзнасць тэмы, размова атрымалася давернай. Юрый Дзеркачоў адказаў на пытанні прысутных. У прыватнасці, па просьбе работніка ўчастка водаканала, ён даў даручэнне камунальнікам як мага хутчэй прыбраць галіны дрэў, якія зламаў ураган у гарадской мяжы.

Таксама кіраўнік раёна пазначыў сваё бачанне па тэме электаральнай кампаніі.

"Цяперашнія выбары прэзідэнта асаблівыя. За апошнія гады мы ўбачылі методыкі каляровых рэвалюцый і атрымалі пэўныя навыкі. З улікам гэтага досведу, можна казаць, што на коне стаіць незалежнасць краіны. Таму выбар, які нам трэба будзе зрабіць 26 студзеня 2025 года, магчыма, адзін з самых адказных у нашым жыцці. Ніхто з боку не хоча зрабіць нас багацей і мацней. Гэта наша з вамі задача. Задача выбраць не толькі прэзідэнта, але і мірную будучыню любімай Беларусі», – адзначыў Юрый Дзеркачоў.

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.