Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Гісторыка-этнаграфічны музей, "БРСМ" і раённая газета "Чачэрскі веснік" рэалізуюць сумесны праект "Спаленыя жыўцом. Нічога, акрамя праўды». Яго прымеркавалі да 80-годдзя трагедыі спаленых вёсак Чачэрскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
26.01.2023

Старт праекту будзе дадзены ў лютым, што вельмі сімвалічна. Бо менавіта ў лютым 1943-га вёска Бабічы стала першым на карце Чачэршчыны населеным пунктам, знішчаным нямецкімі акупантамі. Тут фашысцкія заўверы спалілі 216 дамоў. 

Увесь год, аж да снежня ў журботныя даты - дні, калі 80 гадоў таму родная зямля стагнала ад немых крыкаў, болі і роспачы людзей, а вёскі і пасёлкі шугалі ад паходняў нацыстаў і іх памагатых, - у музеі пройдуць урокі-рэквіемы, цыкл лекцый і тэматычная экскурсія "Вечны агонь нашай памяці". У час іх правядзення будзе магчымасць яшчэ больш даведацца аб лёсе 14 цалкам спаленых населеных пунктаў раёна і аб долі мясцовага насельніцтва - дзяцей, жанчын і старых, на чыю долю выпала спазнаць няўяўныя пакуты і жахі.

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.