06.04.2023
Турнір сабраў больш за 900 спартсменаў з Беларусі, Казахстана і Расійскай Федэрацыі. Спаборніцтвы праводзяцца ў памяць аб братах Аляксеі і Міхаіле Івановых, таленавітых трэнерах, якія ўнеслі вялікі
ўклад у развіццё вольнай барацьбы на Крычаўшчыне. Вось ужо восьмы раз у Крычаве збіраюцца шматлікія прыхільнікі адзінаборства, каб выказаць ім пашану і, вядома ж, пазмагацца за пераможны кубак.
Падчас упартай барацьбы выхаванец трэнераў Эдуарда Селіхава і Міхаіла Панчыны Даніла Атрашкоў заваяваў серабро ў вагавой катэгорыі 110 кг.
Да спіса