Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Чачэрскі раён заняў трэцяе месца па выхадзе збожжа з аднаго бала-гектара пасяўной плошчы
14.11.2022

Чачэрскі раён заняў трэцяе месца па выхадзе збожжа з аднаго бала-гектара пасяўной плошчы


Першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Фёдар Кавалёў узнагароджаны падзякай старшыні Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Пашана, узнагароды і падарункі заслужылі сваёй працай працаўнікі сельгаспрадпрыемства "Звязда". За значны ўклад у важкі каравай нашай краіны падзяка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўручана дырэктару гаспадаркі Галіне Трыбунах. І гэта не адзіная ўзнагарода "Звязды". Падзяку Прэзідэнта Беларусі атрымалі галоўны заатэхнік гаспадаркі Алена Малашкіна і трактарыст-машыніст Іван Павелкаў.

Гонар Отарскага кіраўніка Таццяны Струк - яе дружны калектыў. У ліку ўзнагароджаных на абласных «Дажынках» адразу некалькі яе памочнікаў. Трактарыст-машыніст Сяргей Рослікаў удастоены Ганаровай граматы Савета Міністраў Беларусі.

Іншы трактарыст-машыніст Уладзімір Коцікаў атрымаў Падзяку Прэзідэнта Беларусі. У абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю сярод аператараў зернесушыльнай устаноўкі трэцяе месца заняў Юрый Сядоў. Годна папрацаваў у цяперашняй уборачнай кампаніі таксама трактарыст-машыніст Мікалай Коцікаў. Рэспубліканскі прафсаюз аграпрамысловага комплексу аддзячыў яго за працу пуцёўкай у санаторый.

Трактарыст-машыніст з "Батвінава" Аляксандру Іваненку штогод паказвае выдатныя вынікі працы на жніве. За дастойны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі мэханізатару ўручана Ганаровая грамата Гомельскага аблвыканкама.

 

Матэрыялы: "Чачэрскі Веснік"

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.