Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Бяспека ў прыярытэце: у Чачэрскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне рабочай групы
19.01.2026

Бяспека ў прыярытэце: у Чачэрскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне рабочай групы

У райвыканкаме прайшло пасяджэнне рабочай групы па каардынацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў, якія спрыяюць гібелі людзей ад знешніх прычын у жыллёвым фондзе.


Пры падвядзенні вынікаў дзейнасці за 2025 год зроблены дэталёвы аналіз здарэнняў, звязаных з пажарамі, якія адбыліся на тэрыторыі раёна. Летась адбылося 15 пажараў, за 2024 год – 19. Гэта значыць зарэгістравана іх зніжэнне. І калі ў 2024-м было 2 факты гібелі людзей на пажарах, то летась трагедый не адбылося. Не дапушчана і ўзгарання аўтатранспарту.


У структуры надзвычайных сітуацый названыя пажары як у домаўладаннях, так і ў гаспадарчых пабудовах і лазнях. На жаль, праблемай застаецца злоўжыванне спіртнымі напоямі з боку асобных грамадзян, што і прыводзіць да разгулу вогненнай стыхіі. Намеснік старшыні райвыканкама Юлія Басаргіна паставіла перад суб'ектамі прафілактыкі задачу правесці прафілактычную работу з уладальнікамі дамоў і будынкаў, а таксама ў цэлым актывізаваць дзейнасць па павышэнні ўзроўню бяспекі на тэрыторыі раёна.


Супрацоўнікі РАНС правялі з прысутнымі вучобу адносна алгарытму дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў і арганізацый па папярэджанні правапарушэнняў, якія спрыяюць гібелі людзей ад знешніх прычын у жыллёвым фондзе.

Пасяджэнне рабочай групы працягнулася відэаселектарнай нарадай, на якой агучана становішча спраў на тэрыторыі Гомельшчыны, звязанае з пажарамі, асаблівая ўвага нададзена таксама прафілактыцы суіцыдаў і спосабам пазбегнуць уплыву махляроў.


Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.