Адно акно: афармленне дакументаў магчыма без прывязкі да месца рэгістрацыі
29.09.2026
Беларуска зарэгістраваная ў абласным цэнтры, але пражывае на тэрыторыі Чачэрскага раёна. Жанчына цікавіцца: ці трэба ёй ехаць у Гомель для пастаноў-кі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
– Экстэрытарыяльны прынцып дзейнічае ў Беларусі з 2024 года. Звяртацца за афармленнем дакументаў зараз можна без прывязкі да месца рэгістрацыі – раска-зала спецыяліст службы «адно акно» райвыканкама Аліна Мацюшкова. – У якім бы з рэгіёнаў Беларусі чалавек не быў зарэгістраваны – ён можа звярнуцца ў любую службу краіны з заявай аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры. Раней такой магчымасці не было. Дзейнічала жорсткая прывязка па рэгістрацыі, месцы знаходжання арганізацыі або нерухомасці. Цяпер гэтыя абмежаванні знятыя. Спецыялісты перанакіруюць заяву ва ўпаўнаважаную службу ў адпаведнасці з рэгістрацыяй таго, хто звярнуўся для разгляду пытання па сутнасці.
– Што канкрэтна можна аформіць экстэрытарыяльна?
– Дзяржавай зацверджаны адзіны пералік з 225 адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца праз службу. З іх 149 – для грамадзян, 76 – для суб'ектаў гаспадарання, – працягвае суразмоўца. – Самыя запатрабаваныя ў нашым раёне працэдуры – гэта выдача даведкі аб прадастаўленні аднаразовай субсідыі, аб стане на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдача пасведчання шматдзетнай сям'і, прадастаўленне адраснай сацыяльнай дапамогі.