Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
19.05.2023

РІКВ расказаў, калі і дзе можна даведацца пра вынікі першага ЦЭ

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк расказаў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" аб тым, калі і дзе беларускія 11-класнікі змогуць даведацца вынікі першага цэнтралізаванага экзамену.

"Нам неабходны час, каб усе вынікі ўважліва выверыць, бо яны вельмі важны для дзяцей, таму павінны быць надзейнымі. Нам спатрэбіцца каля 10 рабочых дзён на гэта. Работа па апрацоўцы вынікаў ЦЭ інтэнсіўна праводзіцца, і ў гэты перыяд вынікі мы атрымаем. Іх дзеці змогуць убачыць самастойна на сайце РІКВ, у раздзеле "ЦЭ". Там спатрэбіцца запоўніць пашпартныя даныя і нумар бланка адказаў, і, не чакаючы сертыфіката, можна будзе даведацца пра свой вынік. Таксама гэтыя вынікі разам з сертыфікатамі мы павінны будзем перадаць у школы для выстаўлення падагульняючай адзнакі па прадмеце ў атэстат. Таму не пазней за 10 рабочых дзён - 26 мая, можа, раней, вынікі стануць вядомы", - расказаў Юрый Міксюк.

Цэнтралізаваны экзамен па вучэбных прадметах на выбар вучняў адбудзецца 21 мая. Пунктамі правядзення іспытаў вызначаны 144 установы адукацыі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Экзамен пачнецца адначасова ўсюды ў 11.00. Пры сабе выпускніку абавязкова трэба мець пашпарт, зарэгістраваны пропуск, ручку з чорным чарнілам, самы просты калькулятар (толькі на хімію і фізіку).

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса