Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
06.04.2023

У Гомельскай, Віцебскай і Мінскай абласцях фіксуюцца падтапленні дарог і падворкаў

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай, Віцебскай і Мінскай абласцях фіксуюцца падтапленні дарог і падворкаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

Паводле аператыўных даных з 6.00 5 красавіка да 6.00 6-га паступілі паведамленні аб падтапленнях талымі водамі 9 прыватных жылых дамоў, 15 падворкаў і 4 гаспадарчых пабудоў у Ельску, Жыткавічах, Жлобіне, Калінкавічах, Мазыры і Хойніках Гомельскай вобласці.

У выніку пад'ёму ўзроўню вады ў рэках Дзісна, Уць, Уза, Днепр, Друць, Бярэзіна і Нёман адбыліся падтапленні 2 падворкаў і 5 гаспадарчых пабудоў у Дзісне Мёрскага раёна Віцебскай вобласці, тэрыторыі Зябраўскага лясніцтва ДЛГУ "Гомельскі доследны лясгас", гаспадарчай пабудовы і адміністрацыйнага будынка ў в. Зябраўка Гомельскага раёна, 5 падворкаў, 6 гаспадарчых пабудоў, 5 дачных дамоў і ўчастка аўтамабільнай дарогі ў садовым таварыстве "Уза-1" каля в. Уза Гомельскага раёна, 30 падворкаў, 36 гаспадарчых пабудоў і 30 дачных дамоў у в. Лугавая Вірня Жлобінскага раёна, 4 жылых дамоў, 10 падворкаў, 11 гаспадарчых пабудоў і 3 нежылых дамоў у Рагачове Гомельскай вобласці, участка аўтамабільнай дарогі у в. Дудзінкі Барысаўскага раёна, 2 падворкаў у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна і 3 падворкаў у Стоўбцах Мінскай вобласці.

Талымі водамі ракі Сож падтоплены 18 падворкаў, 13 гаспадарчых пабудоў, 7 падвалаў, тэрыторыі адміністрацыйнага комплексу "Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту і біятлоне, вяслярны канал", участак аўтамабільнай дарогі ў Гомелі і 4 гаспадарчыя пабудовы ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці.

У выніку пад'ёму ўзроўню вады ў рацэ Прыпяць адбыліся падтапленні 3 падворкаў, 3 гаспадарчых пабудоў у в. Ленін Жыткавіцкага раёна і 8 падворкаў, 9 гаспадарчых пабудоў, 4 дачных дамоў, участка аўтамабільнай дарогі ў в. Лубня СТ "Парус-1" і СТ "Парус-2" У Мазырскім раёне Гомельскай вобласці.

Вядзецца маніторынг гідралагічнай абстаноўкі.

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса