скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
27.04.2016

СУМНЫ СЛЕД ЧАРНОБЫЛЯ

Цяжкія ўспаміны, балючы жаль, крыўда і смутак на хвіліну ахінулі сэрцы чачаран, якія прыйшлі да

манумента адселеным вёскам, каб пакланіцца памяці памерлых ліквідатараў і ахвяр мірнага атаму, ускласці кветкі і вянкі да помніка зніклым 43-м вёскам Чачэршчыны.


У дзень 30-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у традыцыйным мітынгу-рэквіеме прынялі ўдзел адміністрацыя раёна, жыхары горада, школьнікі і госці з сонечнай Італіі. Кароткая прамова старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Малюкова, настаяцеля Храма Прэабражэння Гасподня айца Георгія вярнула прысутных у віртуальную рэальнасць той жудаснай лёсавызначальнай ночы 1986 года. Агульная бяда Савецкага Саюза тычыла і беларускага народа, ядзерны выбух таксама дасягнуў межаў нашага раёна. У сувязі з чым па прычыне масавага адсялення мы пазбавіліся часткі ўрадлівых земляў, шчодрых лясоў, населеных пунктаў і, самае галоўнае, напалову збяднеў кадравы патэнцыял краю. А тыя, хто застаўся тут, паклалі нямала сіл і здароўя дзеля таго, каб сённяшняе пакаленне жыло і працавала ў спрыяльных, небяспечных умовах. З нагоды гэтага за асабісты ўклад у пераадольванні наступстваў чарнобыльскай бяды былі адзначаны Ганаровымі граматамі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў адпаведна кіруючы справамі райвыканкама Ларыса Яўстраценка, пенсінер Аляксей Рыгоравіч Хімічаў і ветэран працы Валянціна Васільеўна Кавалёва. Вадзіцель аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Клімаў атрымаў Падзячны ліст Чачэрскага раённага выканкама.


…У неба ўзвіліся беласнежныя паветраныя шары, як сімвал жыцця, міру і надзеі. Не, нас не зломіць горкі лёс, не нахіліць галоў радыяцыйны чорны вецер. Мы будзем жыць і будаваць сваю будучыню, нараджаць дзяцей і беражліва захоўваць шчасце на зямлі.



Смотреть все