скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
27.03.2008

Закружыў іх віхар танца

27 сакавіка. Чачэрск /Уласн.інф./ Сапраўднае свята беларускага танца адбылося на прыканцы мінулага тыдня ў Гарадскім Доме культуры. Гэта быў раённы этап V Рэспубліканскага фестываля фальклора “Берагіня”. На сцэну выходзілі пары — выканаўцы народна-побытавых танцаў.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел навучэнцы  сямі школ района. Па-майстэрску і з вялікім прафесіяналізмам прадэманстравалі свае здольнасці рабяты з вёскі Бабічы. Як нельга дарэчы была дапамога і парады работнікаў сельскага клуба пры падрыхтоўцы нумароў. Таксама добра выступілі хлопчыкі і дзяўчынкі з вёсак Роўкавічы і Меркулавічы. У выніку двухгадзіннага спаборніцтва права на ўдзел у абласным конкурсе па рашэнню прафесійнага журы атрымалі самыя лепшыя танцоры. Першую ўзрастовую групу будуць прадстаўляць Наталля Гулевіч і Ілля Турмасаў з Бабіч.

Жыхары гэтай жа мясцовасці Іван Павялкоў і Ганна Міхалкоўская, якія  ўмеюць выконваць звыш дваццаці nнародна-побытавых танцаў, выступяць у чацвёртай узрастовай групе. Лепшай на Чачэршчыне была прызнана і пара з Бяляеўкі: Аляксандр Братачкін і Ірына Малашкіна. Усяго напрыканцы красавіка горад Калінкавічы прыме 12 пар з нашага раёна. Спадзяёмся, што юныя аматары фальклора выступяць дастойна і прывязуць перамогу.

Смотреть все