скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
10.05.2012

Велапрабег!

10 мая, Чачэрск /Уласн. інф./. Напярэдадні свята Вялікай Перамогі ў Чачэрску адбыўся велапрабег сярод школьнікаў, арганізаваны аддзелам адукацыі райвыканкама і райсаветам дэпутатаў. Удзельнікі спартыўнага марафону сабраліся каля помніка загінуўшым на Замкавай гары, іх далейшы шлях ляжаў да Кургана Славы аграгарадка Отар і назад. У велапрабегу ўдзельнічалі вучні СШ №2, гімназіі, а найбольшую актыўнасць праявілі хлопчыкі і дзяўчынкі СШ №1. Дадзенае мерапрыемства пацвяржае: подзвіг бацькоў і дзедаў навечна застанецца ў памяці нашчадкаў, а прыхільнасць да спорту дазволіць выхаваць нашу моладзь духоўна і фізічна здаровай. (Информация корреспондентов газеты «Чечерский вестник») Смотреть все