скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
22.05.2012

Тройца

22 мая, Чачэрск /Уласн. інф./. Дзень  святой Тройцы беларусы называюць Сёмухай. Гэта было свята у гонар вясны як апякуна шлюбаў і любоўных асалод, вясны-нявесты, упрыгожанай кветкамі  і зеленню, якая ішла насустрач свайму жаніху –Сёміку. Таму і свята гэта лічылася лепшым у годзе часам для кахання і для варажбы, аб будучым сямейным шчасці. 

3 чэрвеня а 12 гадзіне  гэтага года ў вёсцы Прычалесня Чачэрскага раёна  кожнаму жадаючаму выпадае   магчымасць  паглядзець , як жа святкавалася ў старажытнасці Сёмуха і наколькі  абрады, прыстасаваныя да гэтага свята, захаваліся да нашых дзён сярод  беларусаў.

Сярод веснавых свят і абрадаў на Чачэршчыне існуе асабліва яркі і маляўнічы  абрад  “Ваджэнне і пахаванне” стралы, які ў жывым выкананні захаваўся да нашых часоў. Абрад праводзіцца на шостым тыдні пасля Вялікадня (Вазнесенне Гасподне). Гэты дзень лічыўся асабліва спрыяльным для пачатку nсельскагаспадарчых работ.

Калі вы хочаце дакрануцца да старажытнасці, запрашаем вас 24 мая а 12 гадзіне ў вёску  Валосавічы  Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. 

 

Смотреть все