скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
19.06.2014

Па-над ліпамі песня лілася

19 чэрвеня, Чачэрск /Уласн. інф./. Жыццё ў агр.Нісімкавічы зарадзілася 310 гадоў назад, таму свята вёскі, якое тут адбылося, можна назваць  юбілейным. У дзень святой Троіцы жыхары кінулі свае хатнія справы і сабраліся разам, як рабілі гэта і раней. Пакуль жанчыны ўладкоўваліся бліжэй да адкрытай сцэнічнай  пляцоўкі, мужыкі “рэзалі” ў карты. Жадаючыя маглі зрабіць экскурсію па выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, азнаёміцца з вышыўкамі і ткацтвам аднавяскоўцаў. Для дзяцей і падлеткаў была асобная радасць – выязны гандаль прапанаваў папесціцца салодкай ватай і папкорнам. Хто ж хацеў – падпяваў ва ўнісон артыстам, а даравалі творчы талент вяскоўцам калектывы Нісімкавіцкага ЦСДК “Весялухі”, валосавіцкая “Ажына” і маленькія танцоры з дзіцячага садка. Асаблівы каларытны голас мае аматар песеннай творчасці Аляксей Маркоўскі, самародка слухалі з асаблівай увагай і падчас выступлення нехта ў натоўпе прашаптаў: “І яго бацька вельмі добра спяваў”.  Наогул, дыялог артыстаў з гледачамі, асабліва калі на публіку выходзіла Таццяна Баранава, быў пастаянны – у адказ на прамову са сцэны чулася зваротная рэпліка. Смех, жарты, пажаданні здароўя і дабрабыту гучалі тут і там. Святочны настрой людзей не сапсаваў нават “хрыпаты” мікрафон. Сардэчныя словы падзякі прагучалі ў адрас самых сталых жыхароў Нісімкавіч Таццяны Гарбузавай (92 гады) і Настассі Калковай (99 гадоў). Падарункамі адзначылі самага маленькага вяскоўца – гадавалую Ксюшу Баранаву і шматдзетную маці Таццяну Саўчанка. Не застаўся незаўважаным талент мясцовых майстроў-умельцаў Дзяніса Касцевіча, Наталлі Лопухавай, Лідзіі Скалпешкінай. Прадэманстравалі багатую вусную творчасць баечніца Лідзія Кузьмянкова, якая распавядала пра сваю няўдалую паездку ў Чачэрск, і Тамара Клімянкова, са слязамі зачытаўшая верш любімаму ўнучыку. Не забыліся на мерапрыемстве падзячыць за мірнае неба ветэранам вайны, паціснулі руку вязню нямецкага канцлагера Юліі Рыгораўне Селюковай, з нізкім паклонам назвалі прозвішчы воінаў-афганцаў Міхаіла Малінава і Івана Дуброўскага.

…Вецер трапаў кудлатыя галовы дрэў, навокал разносіўся пах апетытных прысмакаў, рэхам над вёскай гучалі знаёмыя матывы вясёлых найгрышаў. Свята вёскі аб’яднала, зачаравала, замілавала. І – развіталася да новых сустрэч. Дырэктар мясцовай клубнай установы Тамара Гулевіч падзячыла: небу – за пагодлівы дзянёк, прысутным – за іх апладысменты, а старшыні Нісімкавіцкага сельсавета Жане Малінавай і начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юліі Басаргіной – за аказаную спонсарскую дапамогу. Жыві, вёсачка!


Смотреть все