скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
08.08.2008

Лік пайшоў на другую тысячу

8 жніўня, Чачэрск /Уласн. інф./. У Чачэрскім  раёне адзначаны першыя “тысячнікі”. Гэты “тытул” сярод камбайнёраў атрымаў экіпаж у складзе Юрыя Міхайлавіча Белькіна і Аляксандра Мікалаевіча Семянкова (КСУП “Роўкавічы”), якія з самага пачатку ўборачнай пары ўпэўнена трымалі лідыруючую пазіцыю. Першым жа сярод вадзіцеляў, задзейнічаных на адвозцы зерня, дасягнуў запаветнай мяжы Генадзь Анатольевіч Фамін таксама з КСУП “Роўкавічы”. Да хлебаробаў напрыканцы мінулага тыдня наведаліся з каштоўнымі падарункамі і падзячнымі лістамі галоўны тэхнічны інспектар Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Анатоль Мікалаевіч Лапуць, старшыня Гомельскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Іванавіч Матчанка. Павіншаваў лідэраў таксама старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Міхайлавіч Мажаеў.

Смотреть все