скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
Гучалі песні аб сяброўстве і зямлі
05.04.2022

Гучалі песні аб сяброўстве і зямлі

 

Братэрскія сувязі з Краснагорскім раёнам, што на Браншчыне, чачаране ў чарговы раз падмацавалі адкрытымі ўсмешкамі, шчырымі абдымкамі і сардэчнай добрай песняй.

Салісты раённага Дома культуры і народнага калектыву «Чачэрцы» выступілі на расійскай сцэне з канцэртнымі нумарамі і сарвалі авацыі. Як прызналіся краснагорцы, яны засумавалі аб народных песнях і беларускай гаворцы. З-за інфекцыі каронавірусу творчыя сустрэчы давялося абмежаваць, таму мінулая сустрэча на святочным мерапрыемстве выклікала вялікую асалоду. Глава Краснагоршчыны Сяргей Сцепанідэнка адзначыў, што добрасуседскіх зносін паміж славянскімі народамі не парушыць і не аслабіць ніякімі межамі, палітычнымі рознагалоссямі і эканамічнымі санкцыямі. Мы былі, ёсць і застаёмся разам, адной вялікай і дружнай сям’ёй, падкрэсліў Сяргей Іванавіч.

Агульная эйфарыя настрою і пазітыву закружыла ў віхуры сяброўства і духоўнага накалу аўдыторыю, гасцей свята. Расіяне з задавальненнем слухалі выступленне чачэрскіх артыстаў і доўга не адпускалі са  сцэны. На развітанне жадаючыя зрабілі фотаздымкі на памяць. Творчая група вярнулася дадому прыемна ўзрушанай і натхненнай.

Смотреть все