скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
24.06.2014

Дарогамі перамогі

24 чэрвеня, Чачэрск /”Чачэрскі веснік”/. Удзячныя нашчадкі салдат саракавых у гонар подзвігу сваіх бацькоў беражліва захоўваюць памяць аб іх гераічным мінулым, выказваючы вялікую падзяку жывым і мёртвым за дараванае мірнае жыццё і чыстае бясхмарнае неба. У рамках святкавання 70-й гадавіны з дня вызвалення Беларусі на тэрыторыі Гомельшчыны адбылася спартыўна-патрыятычная акцыя “Факел вызвалення”. Сімвалічны агонь Перамогі стартаваў у г.Ветка і прайшоў маршрутамі баявых дзеянняў ад помніка да помніка па гарадах Буда-Кашалева, Чачэрск, Карма і Рагачоў.

Удзельнікаў лёгкаатлетычнага кросу чачаране сустракалі з песнямі, кветкамі і хлебам-соллю, ствараючы тым самым атмасферу свята і трыумфальнасці. Намеснік старшыні райвыканкама Пётр Несцяровіч выступіў з урачыстай прамовай і заклікаў маладое пакаленне горда несці ганаровы сцяг вызвалення, шанаваць бессмяротнасць баявых учынкаў савецкіх абаронцаў Радзімы, захоўваць ідэалы патрыятызму беларускага народа і ствараць надзейны падмурак радаснага і стабільнага будучага сваёй краіны. На Замкавай гары да помніка баявой славы былі ўскладзены кветкі і гірлянды, і велапрабег прадоўжыўся. Што б ні гаварылі сучаснікі пра тое, што вайна - далёкае ўчарашняе, мы не можам махнуць рукой і пакінуць у небыцці мужнасць і патрыятызм нашых продкаў, праяўленыя падчас вызваленчага руху. Без мінулага не было б ні гэтых духмяных росных бэзаў, ні гэтага мірнага світання, ні нас саміх. Не варта забываць сваіх герояў!


Смотреть все