скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
20.03.2008

«Чачэрскія сустрэчы - 2008»

20 сакавіка, Чачэрск /Уласн. інф./ Незабывальным у сакавіку мінулага года стаў візіт на Чачэршчыну  Нацыянальнага канцэртнага аркестру  Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаурэата Дзяржаўнай прэміі, прафесара Міхаіла Фінберга. Мерапрыемства  праходзіла ў межах праграмы “Чачэрскія сустрэчы”. Чароўныя мелодыі духавых інструментаў, выступленне трубачоў і ансамбля салістаў на драўлянных інструментах, гурта “Аляксандра і Канстанцін” пакінулі ў сэрдцах чачаран шмат добрых пачуццяў. Маэстра дзякаваў жыхарам раёна за цёплы прыём  і паабяцаў, што гэта сустрэча  не стане апошняй. Бо адной з галоўных задач  калектыў лічыць далучэнне жыхароў малых гарадоў і мястэчкаў да сусвету высокай музыкі.

І вось, як паведамілі ў аддзеле культуры райвыканкама, заўтра а 12-й гадзіне  адбудзецца ассамблея: «Дыялог  парламентарыяў Беларусі з актывам Чачэрскага раёна» у зале nпасяджэнняў райвыканкама. У 14 гадзін у кінаканцэртным Цэнтры “Октябрь” адбудзецца канцэрт «Беларуская інструментальная музыка. Лепшае». Там жа ў 16.30 запланавана адкрыццё мастацкай выставы і канцэрт народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Палеская жывіца». А ўжо  ў 17.00  прыхільнікі папулярных мелодый будуць мець магчымаць  атрымаць асалоду ад выступленняў любімых спевакоў “Табе, Чачэрск, нашы песні!”.

Смотреть все