Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі атрымаюць каля 10 тыс. ветэранаў і пацярпелых ад наступстваў ВАВ
16.03.2023

Матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі атрымаюць каля 10 тыс. ветэранаў і пацярпелых ад наступстваў ВАВ

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 10 тыс. ветэранаў і пацярпелых ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны атрымаюць матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, матэрыяльную дапамогу выплацяць з 26 красавіка па 4 мая ў памеры ад Br850 да Br2 тыс.

"Гэта рашэнне кіраўніка дзяржавы і даручэнне ўраду штогод вызначаць сумы па выплаце нашым самым заслужаным людзям - ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Адпаведнае рашэнне ў мэтах выканання ўказа кіраўніка дзяржавы прынята 14 сакавіка бягучага года", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, у параўнанні з мінулым годам сумы павялічаны. "Атрымальнікамі гэтых сум будуць больш за 10 тыс. чалавек. З рэспубліканскага бюджэту на названыя выплаты будзе прадугледжана Br10 млн", - дадаў віцэ-прэм'ер.

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2024.