Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
100 балаў набралі 115 навучэнцаў. У Міністэрстве адукацыі расказалі аб выніках рэпетыцыйнага ЦЭ
22.02.2023

100 балаў набралі 115 навучэнцаў. У Міністэрстве адукацыі расказалі аб выніках рэпетыцыйнага ЦЭ

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падведзены вынікі рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, які праводзіўся ў краіне 28 студзеня, навучэнцы паказалі чаканыя вынікі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Максімальна магчымы вынік (100 балаў) набралі 115 навучэнцаў. Сярод іх 48 чалавек паказалі максімальны вынік па матэматыцы, па рускай і беларускай мове - 18, па замежнай мове - 27, грамадазнаўстве - 12, біялогіі - 5, хіміі - 4, фізіцы - 1. Былі і тыя, хто набраў 0 балаў на рэпетыцыі ЦЭ, такіх 110 чалавек.

Для параўнання вынікаў навучэнцаў пры правядзенні РЦЭ з іх адзнакамі пасля другой чвэрці бягучага навучальнага года была сфарміравана рэпрэзентатыўная выбарка з 4,4 тыс. навучэнцаў з розных рэгіёнаў. У такую выбарку ўвайшлі навучэнцы: г.Мінска (Маскоўскі раён), г.Віцебска, а таксама з Барысаўскага, Магілёўскага і Лідскага раёнаў.

Як і пры правядзенні рэпетыцыі ЦЭ ў канцы 2022 года, у значнай колькасці навучэнцаў з выбаркі вынік выканання тэста па дзесяцібальнай шкале (па шкалах пераводу выніку ЦЭ са стабальнай шкалы ў дзесяцібальную) альбо супаў, альбо адрозніваецца не больш як на адзінку.

У сярэднім па ўсіх вучэбных прадметах у 28,82 працэнта ўдзельнікаў выбаркі вынік па дзесяцібальнай шкале поўнасцю супаў са школьнай адзнакай. У 38,66 працэнта навучэнцаў вынік РЦЭ аказаўся горшы за школьную адзнаку за другую чвэрць, у 32,43 працэнта навучэнцаў вынік РЦЭ аказаўся лепшы за школьную адзнаку.

Сярэднія балы па вучэбных прадметах, набраныя ўдзельнікамі РЦЭ, знаходзяцца ў раёне пяцідзесяцібальнай адзнакі. Статыстычныя размеркаванні тэставых балаў па вучэбных прадметах маюць нязначную асіметрыю, якая сведчыць аб тым, што, нягледзячы на некаторае змяншэнне ўзроўню складанасці экзаменацыйных матэрыялаў, тэст не стаў простым для большасці ўдзельнікаў. Пры гэтым прадстаўленыя на РЦЭ тэставыя матэрыялы засталіся збалансаванымі па ўзроўні складанасці для праверкі ведаў усіх навучэнцаў, як моцных, так і слабых, і аказаліся даступныя і выканальныя для ўсіх катэгорый навучэнцаў.

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2024.