Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Прайшла чарговая сэсія раённага Савету дэпутатаў
03.03.2023

Прайшла чарговая сэсія раённага Савету дэпутатаў

Старшыня райвыканкама Юрый Дзеркачоў выступіў з дакладам аб рабоце раённага выканаўчага камітэта ў 2022 годзе. Ён адзначыў, што ў мінулым годзе на Чачэршчыне забяспечана выкананне трох паказчыкаў і заданняў з 11 даведзеных.

Гэта: намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата, сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту, зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі. Не забяспечаны: інвестыцыі ў асноўны капітал, неабходны ўзровень вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях, індэкса прамысловай вытворчасці, рознічнага тавараабароту, экспарту тавараў і паслуг, колькасць наваствораных арганізацый і ўвод у эксплуатацыю жылых дамоў.

Па выніках даклада дэпутацкі корпус прыняў рашэнне аб неабходнасці кіраўнікам упраўленняў і аддзелаў райвыканкама прымаць дадатковыя меры па далейшаму павышэнню канкурэнтаздольнасці і паляпшэнню якасных параметраў функцыянавання эканомікі раёна, а таксама ўмацаванню фінансавага становішча арганізацый, стымуляванню інвестыцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці.

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2024.