схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
На Чачэршчыне стартавала акцыя "Чысты бераг"
19.05.2023

На Чачэршчыне стартавала акцыя "Чысты бераг"

З мяшкамі для смецця на бераг Сожа паблізу аграгарадка Вазнясенскі і населенага пункта Міхайлаўскі разам з эколагамі выйшлі неабыякавыя да навакольнага асяроддзя сельскія жыхары.

Начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ніна Аўсейцава арганізавала з работнікамі школы, бібліятэкі, клуба і сельскага Савету акцыю "Чысты бераг". За некалькі гадзін генеральнай уборкі актывісты ачысцілі прыбярэжную зону вадаёма ад пластыка, бутэлек, папяровага смецця. Такія "падснежнікі" здабывалі таксама з вады.

Экалагічны дэсант папрацаваў прадуктыўна - пакінуў пасля сябе чысты бераг. Жадаецца верыць, што такім ён і застанецца.

Да спіса