схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
БУТБ прадставіла інструменты біржавога гандлю на міжнароднай выстаўцы ў Гомелі
30.05.2023

БУТБ прадставіла інструменты біржавога гандлю на міжнароднай выстаўцы ў Гомелі

Магчымасці павышэння эфектыўнасці збытавой і закупачнай дзейнасці шляхам прымянення электронных пляцовак і інструментаў Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) былі прадстаўлены ў ходзе бізнес-сустрэчы прадпрыемстваў Гомельскай вобласці і замежных кампаній - наведвальнікаў і экспанентаў ХХIV Міжнароднай выстаўкі "Вясна ў Гомелі", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

На парадак дня бізнес-сустрэчы былі вынесены такія актуальныя для дзелавой супольнасці Гомельскай вобласці пытанні, як прамысловая кааперацыя і гандлёвае супрацоўніцтва з кампаніямі з блізкага і далёкага замежжа, транспартна-лагістычнае забеспячэнне, імпартазамяшчэнне, трансгранічны электронны гандаль.

Як адзначыў дырэктар Гомельскага філіяла БУТБ Рыгор Гінсар, практычна ўсе буйнейшыя прадрыемствы рэгіёна рэгулярна выкарыстоўваюць біржавы механізм для набыцця шырокага спектра тавараў, уключаючы сыравіну, матэрыялы і камплектуючыя, а таксама для рэалізацыі гатовай прадукцыі на экспарт. "Толькі за першыя чатыры месяцы бягучага года суб'екты гаспадарання Гомельскай вобласці заключылі біржавыя здзелкі амаль на Br400 млн. У структуры закупак на ўнутраным рынку пераважалі чорныя металы, ферасплавы, шроты алейных культур і круглыя лесаматэрыялы, у той час як на экспарт у асноўным пастаўлялася прадукцыя дрэваапрацоўкі", - расказаў ён.

Асобная ўвага была ўдзелена біржавой пляцоўцы прамысловых і спажывецкіх тавараў, дзякуючы якой гомельскія прадпрыемствы змаглі аператыўна закупляць аналагі імпартнай прадукцыі, якая трапіла пад санкцыйныя абмежаванні. Паводле слоў Рыгора Гінсара, у лік самых запатрабаваных відаў імпартазамяшчальных тавараў увайшлі каплектуючыя і часткі рухомага складу, цеплаізаляцыйныя вырабы з пенаполіўрэтану, устройствы плаўнага пуску электрарухавікоў, вогнеўстойлівае шкло і вылічальная тэхніка. "Згодна са статыстыкай за гэты год, на кожную заяўку на куплю, размешчаную гомельскім прадпрыемствам, у сярэднім паступала па тры прапанаванні на продаж. Таму біржавая платформа не проста дазваляе закупляць імпартазамяшчальныя тавары, але і стварае ўмовы для эканоміі сродкаў за кошт канкурэнцыі пастаўшчыкоў", - падкрэсліў дырэктар Рыгор Гінсар.

Арганізатарамі сустрэчы выступілі Гомельскі абласны выканаўчы камітэт і Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Акрамя айчынных і замежных суб'ектаў гаспадарання, удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўнікі дыпмісій Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і Судана, а таксама гандлёвыя саветнікі пасольстваў Расіі, Балгарыі, В'етнама, Узбекістана і Лівіі - усяго больш за 60 чалавек.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса